Паважаныя чытачы, шчыра запрашаем у бібліятэку на сустрэчу з новай беларускай кнігай!
Ведаць родную мову неабходна. І ўспамінаць пра яе пажадана не толькі ў Дзень роднай мовы і Дзень беларускага пісьменства.
Адзінае пытанне — з чаго пачаць тым, хто па нейкіх прычынах з ёй вельмі на «Вы»? Канешне ж — з кнігі, з добрых, змястоўных твораў, напісаных каларытнай беларускай мовай. Наведайце бібліятэку, зрабіце падарожжа па кніжных паліцах у пошуку той самай адзінай кніжкі, якая патрэбна вам у гэты момант.
Зрабіце свой чытацкі выбар на карысць навінак з беларускай палічкі. Жадаем вам прыемнага чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія сваімі творамі выказваюць любоў да роднага слова, роднай краіны.