6+

1    Аўласенка, Г. П. Снегавік і Вясна : казачная аповесць : [для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Карповіч]. — Мінск : Звязда, 2018. — 52, [2] с. : каляр. іл.

Зімой на ўзлеску вясковыя дзеці вылепілі Снегавіка. Яго нос-морквіна прывабіў зайчанят Вушасціка і Таўстуна. З гэтага і пачынаюцца прыгоды герояў у казачным лесе… А самі зайчаняты вельмі спадабаліся хітрай Лісіцы… З гэтага і пачынаюцца прыгоды герояў у казачным лесе. Па-першае, Снегавік чамусьці прыняў Лісіцу за Спадарыню Вясну. Па-другое, ён вельмі баіцца гэтай самай Вясны, дакладней, баіцца, што яна яго ў ваду ператворыць. Якую ж выгаду можа займець з таго сама Лісіца? Хіба толькі загадае Снегавіку дапамагчы ёй злавіць зайчанятак… Але не хвалюйцеся, усё абавязкова скончыцца добра.

2    Беларускія народныя святы для дзяцей : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / складальнік А. Коршак ; мастак Л. Галубец]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 175, [1] с.

Кніга расказвае пра ўнікальны свет беларускіх народных свят, язычніцкіх і хрысціянскіх. У ёй вы знойдзеце звесткі пра малавядомыя шырокаму колу чытачоў вобразы і факты беларускага народнага календара. Асаблівае месца ў выданні адведзена любімаму святу ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак — Калядам.

Кніга прызначана для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца старажытнай культурай Беларусі.

3   Дзень народзінаў, альбо Свята, якое ёсць у кожнага : вершы, апавяданні, казкі : [для малодшага школьнага ўзросту / укладальніца А. Спрынчан ; ілюстрацыі М. Дайлідава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 149, [1] c.

Дзень народзінаў – сапраўды свята, якое ёсць у кожнага. Але кожны дзень народзінаў – непаўторны. Як адзначаюць дні народзінаў героі вершаў, апавяданняў і казак вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія прыгоды і нечаканасці чакаюць іх, вы даведаецеся ў кнізе, якую цікава чытаць і прыемна дарыць.

4   Дзіцячы атлас Беларусі. Славутыя асобы : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / тэкст, укладанне С. Умец]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 47 с. : іл., каляр. іл., партр.

Выпуск, прысвечаны славутым людзям нашай краiны. Кожны раздзел кнiгi прысвечаны якой-небудзь вобласцi. Да карты, змешчанай на развароце, прывязаны бiяграфii славутых людзей — ад Усяслава Чарадзея, полацкага князя, якi па легендзе мог ператварацца ў ваўка, i да Яўгенii Янiшчыц, паэткi ХХ стагоддзя.

Атлас аформлены ярка, iнфармацыя падаецца запамiнальна i даступна, прыводзiцца шмат уразлiвых фактаў, што змушаюць па-iншаму зiрнуць на гiсторыю сваёй Радзiмы.

5   Зэкаў, А. М. Непаслухмяны Чмелік : казкі / Анатоль Зэкаў ; [мастак Ю. Кароткая-Адаменка]. — Мінск : Звязда, 2019. — 126, [1] с., іл.

З кнігі казак Анатоля Зэкава «Непаслухмяны Чмелік» юныя чытачы даведаюцца, чаму зязюля гады лічыць, як Зорка стала Бярозкай, аб чым крычыць Сойка, чаму птушкі не сівеюць, за што Сароку называюць манюкай, а Чарапаху — лянівай. Кожная казачная гісторыя вучыць дзяцей быць добрымі, спагадлівымі і справядлівымі, перасцерагае іх ад дрэнных учынкаў.

У зборнік таксама ўключаны пераклады казак розных народаў свету.

6   Ліпскі, У. С. Мая Беларусь : аповесць-споведзь / Уладзімір Ліпскі ; [мастак Віталь Дударэнка]. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2018. — 79 с.

З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай любоўю да роднай Беларусі, шчырым захапленнем і павагай да яе працавітых, таленавітых сыноў і дочак, да яе слаўных дасягненняў і прыгажосці беларускай прыроды, складваецца непаўторны ўзор. У гэтым чароўным узоры сплятаюцца мінулае і сучаснасць, ствараецца добрая будучыня.

Аўтар спадзяецца, что юные чытачы адчуюць сэрцам шчырую любоў да Радзімы, захапленне мiлагучнай роднай мовай, гісторыяй краіны, што і з’яўляецца непарушнай асновай патрыятычнага выхавання.

Кнiга адрасавана дзецям сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту. Можа з поспехам выкарыстоўвацца настаўнікам як падчас урокаў, так і ў рамках пазакласных мерапрыемстваў. 

7   Марціновіч, А. Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе : аповесць-казка / Алесь Марціновіч ; [мастак Н. Агародная]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 133, [1] с.

Хочаце пазнаёміцца з сабачкам, які сам пракаціўся па горадзе за рулём машыны? Тады хутчэй знаёмцеся з Альмай. Разам з ёй вы трапіце ў сузор’е Гончын Псоў, дзе яна стане ганаровым грамадзянінам краіны сабак Сваса і шмат чаго яшчэ.

8   Як мужык гусей дзяліў : беларускія народныя казкі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / укладальнік А. М. Коршак ; ілюстрацыі Ю. С. Пешынай]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 255 с.

Прапануем вашай увазе зборнік беларускіх народных казк пад агульнай назвай «Як мужык гусей дзяліў«. У казках народная вучаць дабру, кемлівасці,