Інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон»
У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае свае» у бібліятэцы-філіяле №9 імя Я. Купалы адбылася інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». З дзецьмі была праведзена экскурсія з азнакамленнем прадметаў побыту нашых продкаў. Традыцыйны побыт беларускага народа — гэта найбагацейшы пласт нацыянальнай культуры. Асобая ўвага была нададзена інфармацыі аб ручніках.
















