0+

1   Бука, Н. І. Бася і яе чароўны свет : казка / Надзя Бука ; [пераклад з рускай Н. Кудасавай] ; малюнкі аўтара. — Мінск : Звязда, 2019. — 32, [8] с.

Гэта казка пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Цуд існуе, і ён побач з намі.

2 Бучынская, Н. С. Прынцэса Алівія і «жабіны вочкі» : сон + ява = казачная з’ява / Наталля Бучынская ; [мастак Р. Кульба]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 69, [1] с.

Калі вельмі моцна захацець, нават звычайная дзяўчынка можа стаць прынцэсай. Так! Мары збываюцца! Але будзьце пільнымі: жыццё прынцэс не такое бесклапотнае, як падаецца. Шчасце, што не пераводзяцца адважныя рыцары, гатовыя іх ратаваць.

3 Ваніна, В. У. Герб, сцяг, гімн : дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь / [В. У. Ваніна ; мастак І. В. Пекусава-Буркоўская]. — 3-е выд., перагледжанае. — Мінск : Пачатковая школа, 2017. — 31 с.

Кніга ў даступнай для дзяцей форме знаёміць з дзяржаўнымі сімваламі Беларусі і значэннем іх асобных элементаў. Ўтрымлівае яркія ілюстрацыі, практычныя заданні, вершы. Спрыяе фарміраванню паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі, пачуцця патрыятызму і гонару за родную краіну.

4 Ваніна, В. У. Наша Беларусь : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Вольга Ваніна ; [мастак І. В. Пекусава-Буркоўская]. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 30, [1] с.

У якой прыгожай і дзіўнай краіне мы жывём! Колькі ў ёй цікавага, таго, што заслугоўвае ўвагі і блізкага знаёмства! Вачыма звычайнага беларускага хлопчыка чытачы ўбачаць прыроду Беларусі, яе гарады і славутыя мясціны, пазнаёмяцца з гербамі сталіцы і абласных цэнтраў, задумаюцца над важнасцю захавання беларускіх народных традыцый.

Кніга выхоўвае патрыятызм, гонар за родную краіну, паважлівыя  адносіны да яе жыхароў.

Прызначана для чытання дзецям 5-7 гадоў, утрымлівае маляўнічыя ілюстрацыі, развіццёвыя заданні.

5 Кажура, В. В. Азбука ў вершах і малюнках : для дзяцей дашкольнага ўзросту / Віктар Кажура ; [мастак А. Я. Саковіч]. — 2-е выд.. — Мінск : Пачатковая школа, 2018. — 30, [1] с.

Свет надзвычай цікавы і багаты. Паспрабуйцце паказаць яго дзіцяці праз роднае слова разам з аўтарам кнігі. А найвялікшай нечаканасцю (у добрым сэнсе) з’явяцца для вас ілюстрацыі таленавітай мастачкі Алены Саковіч, якая сапраўды ўдыхнула жыццё ў слова – і кніжка загаварыла сама.

Прызначана для чытання дзецям дашкольнага ўзросту.

6 Кажура, В. В. Маленькая азбука вялікай краіны : [для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Віктар Кажура ; мастак Вікторыя Марус. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 35, [1] с.

Мы жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца Беларусь. Яна ў нас адна – самая родная, самая блізкая і самая незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі, а яшчэ – гасціннасцю. І, канешне ж, мовай: мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.

Кніга з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта адлюстроўвае факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну.

Адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту – маленькім беларусам і беларусачкам.

7       Кузняцова, Ю. А. Першая вандроўка Мышкі : казка / Юлія Кузняцова ; [пераклад на беларускую мову В. Рацэвіч ; ілюстрацыі А. Ястрамской]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — [35] c.

Гэтая гісторыя пра самую незвычайную карову на свеце. Звалі яе Мышкай, і жыла яна ў самай звычайнай вёсцы. Падчас сваёй першай вандроўкі карова Мышка і голуб Док знойдуць новых сяброў, дапамогуць дзяўчынцы Асі вярнуць кагосці вельмі важнага і… не, не будзем раскрываць усе таямніцы! 

8 Масла, А. С. Балотныя прыгоды : цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 68, [3] с.

Новая кніга вядомай беларускай пісьменніцы Алены Масла прысвечана таямнічаму і захапляльнаму свету беларускіх балот.

Разам з галоўнымі героямі кнігі – цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай – маленькія чытачы здзейсняць казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведаюць хатку баброў, высветляць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай.

Кніга ўтрымлівае таксама простыя кулінарныя рэцэпты, а яшчэ займальную гульню па матывах казачнага падарожжа.

Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

9 Чарадзейны пярсцёнак : беларускія народныя казкі / укладальніца А. Спрынчан ; іллюстрацыі У. Даўгялы]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 118, [2] с.

Няма ніводнага дарослага і ніводнага дзіцяці, якія не любілі б казкі. Лепшыя чарадзейныя казкі варта чытаць у зборніку «Чарадзейны пярсцёнак». Гэтая кніга для разумных, добрых, прыгожых.

10 Чаракова, М. Прыгода павука = A spider story : [казка / Маша Чаракова, Джордж Таннер ; [рэдакцыя і пераклад Л. Шпакоўскай ; ілюстрацыі М. Ціхановіч]. — Мінск : Попурри, 2018. — [37] с.

Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара — пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца…

Вандруйце разам з Чыкам, але будзьце гатовымі да нечаканай развязкі!

Выдатна ілюстраваная кніга створана спецыяльна для дзяцей, якія пачынаюць вывучаць англiйскую мову, і іх бацькоў.

Кніга на дзьвух мовах. 

11 Шупо, М. І. Птушыная азбука : [вершы / Марына Шупо ; [мастак Аксана Аракчэева]. — Мінск : Пачатковая школа, 2018. — 39 с.

Кніга ў займальнай форме пазнаёміць чытачоў з алфавітам, а цікавыя вершыі прыгожыя малюнкі дапамогуць даведацца пра розных птушак і іх звычкі.

Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавацелям дзіцячага садка, настаўнікам пачатковых класаў.