12+

1

 

Плавінскі, М. А.

Шляхамі вікінгаў у Беларусі : для сярэдняга і старэйшага ўзросту. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – 72 с.

Кніга распавядае пра адзін з самых цікавых і дагэтуль малавядомых перыядаў у гісторыі Беларусі — эпоху вікінгаў, калі ў апошніх стагоддзях 1-га — пачатку 2-га тысячагоддзя нашай эры выхадцы са Скандынавіі адыгрывалі выключную ролю ў жыцці не толькі Паўночнай, Заходняй і Усходняй Еўропы, але і такіх аддаленых рэгіёнаў, як Сярэдняя Азія і нават Паўночная Амерыка. Дзейнасць вікінгаў ператваралася ў легенду яшчэ пры іх жыцці і засталася такой да нашых дзён. Жыццё вікінгаў — гэта бясконцая вандроўка па небяспечных марскіх і рачных шляхах. Адзін з іх — знакаміты шлях «з варагаў у грэкі», якi прайшоў праз беларускія землі і зрабіў гісторыю нашай краіны неад’емнай часткай захапляльнай легенды аб вікінгах. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.