Іван Паўлавіч Мележ — гэта імя, якое не мае патрэбы ў прадстаўленні для кожнага беларуса. Яго «Палеская хроніка» — гэта не проста трылогія, гэта цэлая эпоха, захаваная на старонках раманаў; глыбокае даследаванне чалавечых лёсаў, узаемаадносін з прыродай, барацьбы за шчасце і справядлівасць. Творы Мележа атрымалі шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Выдатны край беларускага Палесся і яго людзі — галоўныя тэмы творчасці пісьменніка.
У гонар 105-гадовага юбілею, які адзначае пісьменнік у гэтым годзе, для навучэнцаў 8 «Д» класа ДУА «Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва» і 7 «А» ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Магілёва» прайшла літаратурная гадзіна «Ён праслаўляў Палескі край туманны».
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, з фактамі яго жыцця; з вялікай цікавасцю паглядзелі відэа аб Доме-музеі ім. І. П. Мележа.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Летапісец Палескай зямлі», на якой прадстаўлены кнігі пісьменніка і літаратура пра яго.










