Інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон»
У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» ў бібліятэцы-філіяле № 9 імя Я. Купалы прайшла займальная інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Юныя чытачы змаглі дакрануцца да жывой спадчыны продкаў праз роднае слова. Хлопцы і дзяўчаты выконвалі заданні, якія прыйшліся па душы; адгадвалі партрэты вядомых беларускіх пісьменнікаў, размяшчалі радкі верша Янкі Купалы «Спадчына» у правільным парадку, разгадвалі філворд і пазнаёміліся з шэдэўрамі беларускай літаратуры. Гэта дапамагло лепш зразумець і пранікнуцца прыгажосцю беларускага слова. Такі фармат дазволіў кожнаму дзіцяці адчуць сапраўдную сілу і мілагучнасць нашай роднай мовы.




















