Кніжная выстава «У родным слове — цэлы свет»

Паважаныя наведвальнікі нашай бібліятэкі!
У рамках беларускага чацвярга на дарослым абанеменце аформлена выстава «У родным слове — цэлы свет».
Беларуская паэзія — багатая і разнастайная. У вершах паэтаў адчуваецца моцная сувязь з нацыянальнай гісторыяй, прыродай і культурнымі традыцыямі краіны. Беларуская паэзія здольная аб’ядноўваць і натхняць, замілоўваць і прымушаць задумвацца аб непераходзячым і прыгожым.
Паэты — вялікі феномен культуры, прасякнуты глыбокім нацыянальным духам і багаццем мовы. (далее…)

Дзень Янкі Купалы ў бібліятэцы

Добры дзень, нашы паважаныя карыстальнікі і наведвальнікі сайта бібліятэкі-філіяла №9 імя Янкі Купалы.
Сёння ў нас праходзіць чарговы беларускі чацвер і прысвечаны ён творчасці выбітнага беларускага пісьменніка Я. Купалу.
Выстава-прагляд, аформленая ў дзіцячым сектары нашай бібліятэкі, запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца бліжэй з падрабязнай біяграфіяй і творчасцю вядомага аўтара. Тут прадстаўлены творы як для дзяцей, так і для старэйшага ўзросту.
Прыемнага ўсім чытання і адпачынку.

Выстава-падарожжа «Слова роднае пра Беларусь»

Выстава-падарожжа «Слова роднае пра Беларусь».
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.
Таму чарговы беларускі чацвер мы прысвячаем нашай РадзімеРэспубліцы Беларусь.
Прапануем вашай увазе выданні, якія бліжэй пазнаёмяць вас з прыгажосцю нашага краю. Прыемнага вам чытання!

З ЯНКАМ МАУ́РАМ У СЭРЦЫ (да 140-годдзя Янкі Маўра)

Імя старэйшага белар­ускага дзіцячага піс­ьменніка ЯНКІ МАЎРА (ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ФЁДАРАВА) добра вядома юным чытачам.
Уся творчасць пісьменніка з’яўляецца яркім узорам самаадданага служэння свайму народ­у, вялікай справе вы­хавання юных грамадз­ян нашай краіны.
Яшчэ задоўга да Вялі­кай Айчыннай вайны палюбілі юныя чытачы пісьменніка з такім загадкавым і прывабн­ым імем. Некалі мног­ія аматары яго кніг былі ўпэўнены, што аўтар або чужаземец, або заўзяты падарожн­ік, які аб’ехаў увесь свет… Дзеянне боль­шасці яго твораў раз­гортваецца ў далёкіх краінах: Інданезіі, Кітаі, на Новай Гві­неі і Цэйлоне… (далее…)

Слова роднае ў вершы складаю

Пакуль паэты будуць пець —
Не быць Радзіме безыменнай,
Зямлі бацькоў — не анямець!
(Н. Гілевіч)
У рамках чарговага беларускага чацвярга ў фае бібліятэкі была аформлена выстава аднаго жанру «Слова роднае ў вершы складаю».
Да ўвагі чытычоў прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, а таксама сборнікі вершаў сучасных аўтараў.
Беларусь нездарма называюць «радзімай паэтаў», наша мова мілагучная і напеўная.
Беларуская паэзія — суквецце талентаў, якое вызначаецца самабытнасцю і напаўторнасцю кожнага, пераканацца ў гэтым вам дапаможа наша выстава.

ДУША — ГЕНIЯЛЬНАЯ ФОРМА ВЫРАТАВАННЯ…

Сёння ў нас чарговы беларускі чацвер. Прапануем вашай увазе выставу-прагляд, прысвечаную 75-годдзю беларускай пісьменніцы Т.І. Красновай-Гусачэнкі. Тут прадстаўлены як кнігі для дзяцей, так і для дарослых.
Тамара Іванаўна вядомая не толькі як таленавіты пісьменнік але яшчэ і як аўтар тэксту гімна горада Віцебска, грамадскі дзеяч. Яе пяру належаць больш за 28 кніг, сярод якіх паэтычныя зборнікі, дзіцячыя кнігі, публіцыстыка
Творчасці аўтара ўласцівыя глыбокая пранікнёнасць, філасофскае асэнсаванне жыцця, грамадзянскасць.. Творы для дзяцей прывіваюць любоў і павагу да роднага краю, беларускай гісторыі і культуры.
Запрашаем усіх жадаючых і прыхільнікаў таленту вядомай пісьменніцы наведаць нашу бібліятэку.

ЖЫЦЦЁ, АДДАНАЕ НАРОДУ

3 лiстапада140 гадоў Якубу Коласу.
2022 год у нашай рэспубліцы аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Гістарычная памяць народа фармiруе маральны клімат, у якім ён жыве. Гэты год знамянальны для культурнага жыцця нашай краіны тым, што ўсё грамадства адзначае 140-годдзе з дня нараджэння выдатнага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, лінгвіста і фалькларыста, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Якуб Колас упісаў сваёй творчасцю выдатную старонку ў гісторыю беларускай літаратуры.
Яго жыццё і дзейнасць працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі, што, несумненна, з’яўляецца важнай вяхой у гістарычнай памяці нашага народа.

Мастер-класс «Оберег дома – соломенный паук»

20 октября в творческой мастерской «У Купалинки» прошёл мастер-класс «Оберег дома – соломенный паук». Во вступительной беседе «Золото полей» библиотекарь познакомила ребят с выставкой «Соломенное чудо» и рассказала о народных традициях в изготовлении изделий из соломки. (далее…)

«Паўлінка»: неўміручая камедыя»

Ў гэтым годзе спаўняецца 110 гадоў з дня напісання жамчужыны беларускай літаратуры камедыі Янкі Купалы «Паўлінка».
Менавіта таму чарговы беларускі чацвер мы прысвяцілі гэтаму твору.
Мала хто ведае, што гэтай п’есы ўвогуле магло і не быць. Першапачаткова «Паўлінка» напісана як лірычны аповед пра каханне «А вербы шумелі». (далее…)

СЛОВЫ ПАДАЮЦЬ НЕ НА КАМЕНЬ

7 кастрычніка 2022 года адзначаецца 90 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка ІВАНА ПТАШНІКАВА. Таму чарговы беларускі чацвер мы вырашылі прысвяціць творчасці гэтага аўтара. Ў дзіцячым сектары нашай бібліятэкі для наведвальнікаў аформлена выстава-прагляд «Словы падаюць не на камень».
Іван Пташнікаў — адзін з найбольш цікавых, самабытных празаікаў беларускай літаратуры, таленавіты і яркі прадстаўнік свайго пакалення, пакалення дзяцей вайны. Чароўны свет прыроды, жыццё людзей, іх праца, побыт, узаемаадносіны, іх барацьба за незалежнасць і аднаўленне роднага краю, іх мужнасць і шчодрасць душы — усё гэта фармавала духоўны свет пісьменніка, яго творчую натуру. Раманы, аповесці і апавяданні Івана Пташнікава набылі шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. (далее…)