Кніжная выстава «У родным слове — цэлы свет»

Паважаныя наведвальнікі нашай бібліятэкі!
У рамках беларускага чацвярга на дарослым абанеменце аформлена выстава «У родным слове — цэлы свет».
Беларуская паэзія — багатая і разнастайная. У вершах паэтаў адчуваецца моцная сувязь з нацыянальнай гісторыяй, прыродай і культурнымі традыцыямі краіны. Беларуская паэзія здольная аб’ядноўваць і натхняць, замілоўваць і прымушаць задумвацца аб непераходзячым і прыгожым.
Паэты — вялікі феномен культуры, прасякнуты глыбокім нацыянальным духам і багаццем мовы. Сучасныя паэты Беларусі таксама працягваюць пісаць вершы, захоўваючы дух і спадчыну сваёй культуры, і тым самым працягваюць уносіць свой неацэнны ўклад у сусветную літаратуру. Дзякуючы іх творчасці раскрываецца прыгажосць роднай зямлі.
На выставе прадстаўлены кнігі паэтаў: Я. Колас А. Разанаў, П. Панчанка, П. Броўка і інш.
Усіх прыхільнікаў і аматараў беларускай паэзіі запрашаем наведаць бібліятэку.