Інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон»

У бібліятэцы-філіяле № 9 імя Я. Купалы ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» прайшла інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон».
Хлопцы і дзяўчынкі правяралі, наколькі добра яны ведаюць партрэты беларускіх пісьменнікаў. Не засталося без увагі заданне з размяшчэннем радкоў верша «Спадчына» ў правільнай паслядоўнасці.


Акрамя таго, прысутным нагадалі пра кніжныя выданні, звязаныя з творчасцю беларускіх пісьменнікаў-класікаў, падкрэсліўшы іх важнасць для пашырэння чытацкага кругагляду і падтрымання цікавасці да літаратуры роднага краю.