У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае свае» у бібліятэцы — філіяле №9 імя Я. Купалы працавала інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Удзельнікі пазнаёміліся з самабытнай культурай, традыцыямі, звычаямі, нашых продкаў, што знайшлі адлюстраванне ў песнях, казках, побыце, жыллі, адзенні.
Дзяўчынкі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве змаглі акунуцца ў мінулае, пазнаёміцца з прадметамі ханняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі, пры гэтым атрымаўшы шмат патрэбнай і карыснай інфармацыі. Удзельнікам было прапанавана праверыць свае веды па роднай мове, прыняўшы ўдзел у гульні «Перакладчыкі». Мерапрыемства было пазнавальным і выклікала зацікаўленасць у маладога пакалення.







