У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» ў бібліятэцы-філіяле № 9 імя Я. Купалы праходзіла займальная інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». У нас, беларусаў, ёсць добрая спадчына, якая адлюстроўвае нашу гісторыю, культуру і нацыянальны дух. Адной з найважнейшых частак нашай спадчыны з’яўляецца беларуская мова. Удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі праявіць свае веды па беларускай мове і літаратуры, але і атрымаць цікавую інфармацыю па прадметах побыту і ўкладзе жыцця нашых продкаў.








