Міжнародны дзень роднай мовы

20 і 21 лютага сумесна са школьнымі бібліятэкамі былі праведзены мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы.
Для вучняў 5 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Магілёва» прайшла інфармацыйная гадзіна «Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!», а вучні 7 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №39 г. Магілёва» пазмагаліся ў інтэлектуальным спаборніцтве «Мова роднай зямлі».
У гульнявой форме вучні размаўлялі, адказвалі на пытанні, складалі словы, чыталі вершы на роднай беларускай мове.
Да свята роднага слова была аформлена выстава «Адчуй смак роднай мовы».