Інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон»

У рамках маштабнага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у бібліятэцы-філіяле №9 ім. Я. Купалы адбылася захапляльная інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон», удзельнікі якой мелі магчымасць акунуцца ў чароўны свет роднай мовы праз розныя формы дзейнасці. Ребусы, інтэрактыўныя плакаты, размалёўкі, гульні, пазлы і інш. Самыя актыўныя ўдзельнікі спаборнічалі ў веданні беларускіх прымавак і прыказак.
Інтэрактыўны фармат дазволіў кожнаму адчуць жывую энергетыку беларускага слова і яго мілагучнасць.
Запрашаем усіх зацікаўленых далучацца да наступных сустрэч і адкрываць для сябе прыгажосць беларускай мовы разам з намі!