Літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту»

30 студзеня 2026 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, акадэміка і ўладальніка немалой колькасці ўзнагарод Івана Пятровіча Шамякіна. Напярэдадні гэтай значнай даты ў бібліятэцы-філіяле № 9 імя Янкі Купалы прайшла літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту».
Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты з 7 «Д» класа ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1» пазнаёміліся з біяграфіяй Івана Пятровіча, даведаліся аб тым, што народны пісьменнік Беларусі адносіцца да пакалення пісьменнікаў, чыя маладосць была абпалена вайной. Магчыма, з гэтай прычыны большасць яго твораў звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, але пісьменнік звяртаецца і да гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі, да паўсядзённых праблем нядаўняга мінулага і сучаснасці. Акрамя гэтага, дзецьмі былі прагледжаны відэа пра Івана Шамякіна, у якіх больш падрабязна расказваецца пра яго сям’ю, вучобу, гады службы ў арміі.
Для замацавання атрыманых ведаў навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, дзе неабходна ўспомніць не толькі назвы твораў, напісаных пісьменнікам, але і адказваць на пытанні, якія датычацца яго жыццёвага шляху, творчасці, сям’і.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстаўка «Талент, непадуладны часу», на якой прадстаўлены не толькі творы пісьменніка, але і літаратура пра яго.
Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.