АКЦЫЯ «КОЖНАЯ ПЯТНІЦА — РОДНАЕ, СВАЁ!»
У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы для вучняў 8 «А» класа, ДУА «Сярэдняя школа № 32 імя воіна-інтарнацыяналіста А.Н. Палякова» прайшоў інтэлектуальны квэст «Янка Купала і яго спадчына». Спачатку вучням была прапанавана прэзінтацыя аб жыцці і творчасці народнага паэта «Завуся я толькі Янка Купала». Затым рабяты раздзяліліся на чатыры каманды «Эрудыты», «Знаўцы», «Мудрацы», «Інтэлектуалы», каб выканаць заданні квэста. Удзельнікам былі прапанаваны наступныя заданні: Адказаць на пытанні віктарыны «Жыццё і творчасць Янкі Купалы», Запоўніць ў электронным варыянце крыжаванку, скласці з карцінак эмадзі назву твора Янкі Купалы, намаляваць папараць-кветку. У гульнявой форме удзельнікі не толькі паказалі свае веды пра жыццё і творчасць знакамітага паэта, але і даведаліся шмат новага і ціквавага.












