Кніжная выстава «Беларусь – шлях да вялікай перамогі»

У 2024 годзе адзначаецца 80 гадоў з дня поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай знаменальнай даты ў чытальнай зале бібліятэкі экспануецца кніжная выстава «Беларусь – шлях да вялікай перамогі».
З 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года падчас наступальнай аперацыі «Баграціён» была вызвалена тэрыторыя Беларусі! Праз некалькі дзён пасля пачатку аперацыі германскія дывізіі былі знішчаны ў раёнах Віцебска, Бабруйска і Магілёва. 3 ліпеня сіламі 5-й гвардзейскай танкавай арміі і 1-га гвардзейскага танкавага корпуса быў вызвалены горад Мінск. Гэты дзень святкуецца як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.