Пакуль ёсць Купала — будзе народ

Запрашаем пазнаеміцца з кніжна-ілюстрацыйнай выставай «Пакуль ёсць Купала — будзе народ».
7 ліпеня – 139 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы. У 1882 годзе ў Вязынцы нарадзіўся геній беларускай літаратуры Іван Луцэвіч. Ён з’явіўся на свет 7 ліпеня, калі ў народзе святкуецца Купалле, таму і выбраў творчы псеўданім Янка Купала.
У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не тэлькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала (1882 – 1942).
Запрашаем!