«Сакавіцкае рэха»

первая гб 9Да ўвагі магілёўцаў любога ўзросту!

Калі вы займаецеся вершаскаладаннем на беларускай мове і жадаеце паказаць сваё паэтычнае і выканальніцкае майстэрства, запрашаем узяць удзел у конкурсе выканаўцаў уласных вершаў «Сакавіцкае рэха», які прымеркаваны да Міжнароднага дня паэзіі.

Кожны, хто пажадае, павінен даслаць тэксты 1-3 вершаў на электронны адрас: bulavacki@gmail.com

Будзе ацэньвацца якасць верша і якасць выканання. Лепшыя выканаўцы будуць адзначаны дыпломамі “Сакавіцкага рэха”.

Усіх зацікаўленых чакаем 18 сакавіка 2018 года ў памяшканні бібліятэкі-філіяла № 9 імя Янкі Купалы (пр-т Дзімітрава, 55).  Пачатак а 14-й гадзіне.

Даведкі і запіс па тэл. 78-46-45; +375 295 460 009 (МТС)

Аб'ява САКАВ-ЦКАЕ РЭХА