«Дудар беларускі»

первая гб 94 лютага споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння Вінцента Дуніна-Марцінкевіча — паэта , драматурга, тэатральнага дзеяча, перакладчыка, публіцыста і асветніка, які  адным з першых выступіў на ніве новага беларускага пісьменства, сцвярджаючы ідэю існавання айчыннай літаратуры на роднай мове.

20 лютага ў бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба “Спадчына”, вучняў 8 “А” класа ДУА  “Сярэдняя школа №32 г. Магілёва” прайшла літаратурная імпрэза «Дудар беларускі», прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта.

Перад аўдыторыяй выступіў Клімуць Яраслаў Іванавіч — літаратуразнаўца, пісьменнік, кандыдат філалагічных навук, які цікава і падрабязна распавёў пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага беларускага дзеяча, аб ролі яго творчасці ў станаўленні беларускай літаратуры і фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць сапраўды з’яўляецца яркім прыкладам таго, як няпроста было пачынаць пісаць па-беларуску, як нялёгка адраджалася і сцвярджала сябе новая беларуская літаратура.

Для Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча мастацкая творчасць была справай усяго жыцця, ён аддаваў сябе стварэнню тэатра, напісанню драм, камедый, лібрэта, опер, выявіў сябе ў паэзіі і прозе. Яраслаў Іванавіч засяродзіў увагу на такіх значных творах як: “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”, вучні з цікавасцю прагледзелі ўрыўкі з аднаіменных спектакляў, а таксама пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй “В. Дунін-Марцінкевіч — асоба і творчасць”. У ходзе мерапрыемства, прысутныя змаглі паглядзець відэаматэрыялы: відэафільм “Вінцент Дунін-Марцінкевіч”, відэаролік“ Магіла В.Дуніна-Марцінкевіча”. Была прадстаўлена кніжная выстава-прагляд “Ён першы сеяў зярняты…”

IMG_3387 IMG_3391

IMG_3395 первая гб 9