«Сакавіцкае рэха»

первая гб 9Рыхтуемся да дня Паэзіі

21 студзеня 2018 года бібліятэка сумесна з Таварыствам беларускай мовы і абласной арганізацыяй Саюза беларускіх пісьменнікаў распачынае сустрэчы ў паэтычнай майстроўні «Сакавіцкае рэха». 

Да ўдзелу ў сустрэчах запрашаюцца ўсе словатворцы незалежна ад узросту, якія спрабуюць займацца вершаскладаннем на беларускай мове. Можна будзе пачытаць свае вершы ці паслухаць вершы іншых выканаўцаў, а таксама ўхвалу, заўвагі, крытыку, прапановы. Творцы, якія ўжо адзначыліся выданнем зборнікаў, падзеляцца сваім досведам, разважаннямі аб вершаскладанні. Сустрэчы будуць адбывацца кожную трэцюю нядзелю месяца.

У канцы сакавіка, да Міжнароднага дня Паэзіі будзе праведзены конкурс выканаўцаў уласных твораў. Лепшыя выканаўцы будуць адзначаны дыпломамі “Сакавіцкага рэха”.

Першая сустрэча адбудзецца 21 студзеня 2018 года ў памяшканні бібліятэкі-філіяла імя Янкі Купалы. Пачатак а 14-й гадзіне.

(пр-т Дзімітрава, 55)

C72ABPKzLbo qcS-FMaar6A первая гб 9