Літаратурны квэст «У пошуках папараць кветкі»
15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк.
Бібліятэкі – гэта дзіўны свет, дзе шмат чаго пазнавальнага, цікавага і займальнага. Немагчыма ўявіць наша жыццё без кнігі– галоўнай крыніцы ведаў.
У рамках свята ў бібліятэцы адбыўся літаратурны квэст «У пошуках папараць кветкі».
Удзельнікі, навучэнцы 7 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 32 Г.Магілёва», змаглі акунуцца ў таямнічую атмасферу Купалля, з якім звязана шмат легенд і паданняў. Паводле адной з іх у гэты дзень усяго на імгненне расцвітае папараць кветка, і калі яе знайсці, то споўніцца самае запаветнае жаданне. (далее…)