140-гадоў юбілей народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Маіх радкоў няма без Беларусі»

Жыві, мілы Колас.
Многа летаў, зімаў
З ясным сонцам побач
На зямлі радзімай
(Я. Купала)
Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас — выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца.
Шчаслівай стала беларуская зямля таму, што ў далёкім 1882 годзе нарадзіўся славуты сын. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Якуба Коласа. (далее…)






















