Славутыя імёны Бацькаўшчыны
Уладзімір Караткевіч — адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Яго таленавітасць, патрыятызм з’явіліся той асновай, на якой грунтуюцца творчыя здабыткі пісьменніка.
Яго творчасць атрымала шырокае прызнанне чытачоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
“Выхоўваць любоў да нацыянальнай культуры можна адным толькі спосабам: выхаваннем у чалавеку гордасці за свой народ і яго дзеянні ў гісторыі” – гаварыў Уладзімір Сямёнавіч.
20 мая ў 12.00 бібліятэка — філіял №9 імя Янкі Купалы запрашае на літаратурны круіз «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» па творах Уладзіміра Караткевіча ў рамках аматарскага аб’яднання “Спадчына”, які адбудзецца ў ДУА “Сярэдняя школа №39 г. Магілева”.