Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Святло роднага слова»
Дзень беларускага пісьменства — адно з самых яркіх, важных і культурных свят. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія ўнеслі ўклад у гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку.
У гонар гэтага свята ў ДУА «Сярэдняя школа № 7» г. Магілева прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Святло роднага слова» для навучэнцаў 7 «Б» класа.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з культурнай спадчынай і вядомымі асобамі, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Сярод іх: святая Еўфрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына, асветнік Сімяон Полацкі і іншыя. (далее…)