Інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон»
У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» 13 лютага ў бібліятэцы №9 імя Я. Купалы праходзіла займальная інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Удзельнікі мелі магчымасць пагрузіцца ў чароўны свет роднай мовы праз розныя віды дзейнасці. Ребусы, інтэрактыўныя плакаты, размалёўкі, гульні, пазлы і шмат што іншае дапамаглі лепш зразумець і пранікнуцца прыгажосцю беларускага слова.
Актыўныя ўдзельнікі спаборнічалі ў веданні беларускіх прыказак і прымавак. Такі фармат дазволіў кожнаму адчуць сапраўдную сілу і мілагучнасць нашай роднай мовы.



















