СЛОВЫ ПАДАЮЦЬ НЕ НА КАМЕНЬ

7 кастрычніка 2022 года адзначаецца 90 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка ІВАНА ПТАШНІКАВА. Таму чарговы беларускі чацвер мы вырашылі прысвяціць творчасці гэтага аўтара. Ў дзіцячым сектары нашай бібліятэкі для наведвальнікаў аформлена выстава-прагляд «Словы падаюць не на камень».
Іван Пташнікаў — адзін з найбольш цікавых, самабытных празаікаў беларускай літаратуры, таленавіты і яркі прадстаўнік свайго пакалення, пакалення дзяцей вайны. Чароўны свет прыроды, жыццё людзей, іх праца, побыт, узаемаадносіны, іх барацьба за незалежнасць і аднаўленне роднага краю, іх мужнасць і шчодрасць душы — усё гэта фармавала духоўны свет пісьменніка, яго творчую натуру. Раманы, аповесці і апавяданні Івана Пташнікава набылі шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. (далее…)

Прайсці праз вернасць

«ПРАЙСЦІ ПРАЗ ВЕРНАСЦЬ»

Дзень добры, паважаныя нашы наведвальнікі сайта і бібліятэкі-філіяла № 9 ім.Я.Купалы. Сёння ў нас чарговы беларускі чацвер і мы знаёмім вас з творчасцю вядомага пісьменніка М.Танка.
17 верасня будзе адзначацца 110 год з дня яго нараджэння.
Ў дзіцячым сектары прадстаўлена выстава-прагляд пад назвай «Прайсці праз вернасць». (далее…)

Паэтычная споведзь сумлення

Беларускаму пісьменніку Пімен Панчанка 23 жніўня 2022 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння. Таму чарговы беларускі чацвер мы вырашылі прысвяціць творчасці гэтага аўтара. Выстава-прагляд, прапануе ўсім жадаючым успомніць і бліжэй пазнаёміцца з вядомымі творамі пісьменніка. Кнігі, прадстаўленыя на нашай выставе, зацікавяць розныя пакаленні чытачоў і прыхільнікаў выдатнага беларускага аўтара. Прыемнага ўсім прагляду і асалоды чытання!

«Я Ў СВЕТ НЯСУ ЖЫЦЦЁ…»

11 МАЯадзначае 75-гадовы юбілей Раіса Баравікова

Паважаныя чытачы!
Сёння ў нас першы беларускі чацвер мая і прысвечаны ён творчас­ці вядомай беларускай пісьменніцы Раісы Бар­авіковай. Чалавек з чулай, адкрытай, шчы­рай душой, самабытным і своеасаблівым та­лентам.
Паэт, празаі­к, драматург, перакл­адчык, галоўны рэдак­тар часопіса “Маладо­сць” 11 мая адзначае свой 75-гадовы юбіл­ей.
Паэтычныя зборнікі Раісы Баравіковай — своеасаблівая энцыкла­педыя кахання, напіс­аная ад імя жанчыны, якую кахаюць, і ад імя той, якая кахае сама. Вобраз лірычнай гераіні мае выразн­ую біяграфічную асно­ву, за ёй — радасць і перажыванні, траге­дыі і расчараванні паэткі, якая выбрала складаны шлях: выказ­ванне ўласнага стану душы, увасабленне адценняў жывога, балю­чага, трапяткога пач­уцця.

Прапануем ўсім прыхільнікам аўтара і аматарам беларускай літаратуры наведаць выставу-прагляд, якая аформлена ў дзіцячым аддзеле нашай бібліятэкі.

Беларускі салавей

Паважаныя сябры. Шчыра запрашаем ўсіх жадаючых наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з нашай выставай-праглядам, прысвечанай творчасці беларускага паэта і пісьменніка З. Бядулі. Ў гэтым годдзе мы адзначалі 135-годдзе з дня яго нараджэння.

Імя З. Бядулі займае асаблівае месца ў галерэе імён, праславіўшых беларускі народ, ён з’яўляецца адным з аснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

Выстава знаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай З. Бядулі, якая прадстаўлена зборам твораў, выбранымі творамі, а таксама асобна выдадзеннымі кнігамі: “Апавяданні”, “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Дзень добры”, “Казкі”, “Спатканне”, “Шчасце не ў золаце”, “Бліночак з неба” і інш.

Жадаем ўсім прыемнага прагляду і знаёмства з творчасцю выдатнага беларускага аўтара.

Выстава будзе дзейнічаць 5-7 жніўня.