Віртуальнае падарожжа «Народная мудрасць у вострым слове»
У свеце літаратуры ёсць імёны, якія застаюцца ў сэрцах чытачоў на стагоддзі. Адным з такіх яскравых і самабытных талентаў беларускай літаратуры, несумненна, з’яўляецца Кандрат Крапіва — выбітны паэт, празаік, драматург, перакладчык і, вядома ж, непераўзыдзены байкапісец. Яго творчасць, прасякнутая народнай мудрасцю, вострым гумарам і глыбокім разуменнем чалавечай натуры, працягвае натхняць і павучаць новыя пакаленні.
Да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы ў бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы для навучэнцаў 7 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №32 г. Магілёва імя воіна-інтэрнацыяналіста А.М. Палякова» было праведзена віртуальнае падарожжа «Народная мудрасць у вострым слове». (далее…)

















