Творчая сустрэча з Галінай Пярун
19 лютага, на пярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча магілёўскай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіны Пярун з вучнямі 3 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 7».
Галіна Сяргееўна расказала дзецям з якой нагоды ў свеце сталі адзначаць Дзень роднай мовы, расказала пра свае творы, параіла ўсім чытаць больш кніг, і пазнаёміла ўсіх прысутных з героямі сваіх твораў – лялькамі Усімдапамагайкіным, хамяком Хомкам і Мышам. (далее…)

















