Творчая сустрэча «Ад класікі да сучаснай літаратуры»
Чалавек вучыцца, чалавек працуе, чалавек адпачывае і адчувае сябе шчаслівым. Але нечакана яму чамусьці становіцца мала звычайнай гутаркі па душах, простых і зразумелых слоў, кароткіх, няхітрых фраз.
Узнікае патрэбнасць ў чымсьці нязведаным і высокім, у чымсьці арыгінальным і эксклюзіўным. Ён раптам нечакана для сябе і навакольных пачынае пісаць, складаць, тварыць. Мабыць, так прадпісана звыш, інакш чым яшчэ можна растлумачыць раптоўныя метамарфозы?
Пісьменнік — гэта не проста чалавек, які ўмее складаць прыгожыя гісторыі. Гэта чалавек, які ўмее бачыць свет па-асабліваму, знаходзіць прыгажосць у штодзённым і прымушаць нас задумацца над важнымі пытаннямі…
У бібліятэцы-філіяле №9 імя Янкі Купалы прайшла творчая сустрэча навучэнцаў 10-ых класаў ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1» з членам Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Уладзіміраўнай Кісель. (далее…)