У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае свае» у бібліятэцы-філіяле №9 імя Я. Купалы адбылася інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». З дзецьмі была праведзена экскурсія з азнакамленнем прадметаў побыту нашых продкаў. Традыцыйны побыт беларускага народа — гэта найбагацейшы пласт нацыянальнай культуры. Асобая ўвага была нададзена інфармацыі аб ручніках.
Ручнік — гэта не проста элемент дэкору, а сапраўдная кніга народнай мудрасці. Дзяўчынкі таксама прынялі ўдзел у гульні «Беларуская кухня», дзе спаборнічалі ў складанні пазлаў нацыянальных страў. Пазнаёміліся з творчым і жыццевым шляхам класікаў беларускай літаратуры, прыняўшы ўдзел у віктарыне «Знакамітыя імёны». Удзельнікі атрымалі шмат патрэбнай і карыснай інфармацыі, што дазволіла лепш пазнаць культуру свайго народа.










