Інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон»

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае свае» у бібліятэцы — філіяле №9 імя Я. Купалы адбылася інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Удзельнікі пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай Янкі Купалы, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне «Імёны Беларусі», прысвечанай творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў чытанні вершаў беларускага песняра і вымаўленні хуткамовак на роднай мове. Удзельнікі атрымалі шмат пазнавальнай інфармацыі і змаглі цікава правесці вольны час.