У бібліятэцы-філіяле № 9 імя Я. Купалы ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» для юных чытачоў адбылася інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Хлапчукі і дзяўчынкі мелі цудоўную магчымасць паглыбіцца ў свет беларускай мовы і літаратуры. Школьнікам прапаноўвалася чытаць ўслых вершы на родной мове, адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і азнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў. Такі фармат дазволіў кожнаму дзіцяці атрымаць масу яркіх і незабыўных уражанняў.







