У бібліятэцы-філіяле № 9 ім. Я. Купалы ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» прайшла інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі ўслых вершы на роднай мове, складалі пазлы і адгадвалі, што за стравы на іх адлюстраваны, трэніраваліся ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую. Такі фармат дазволіў кожнаму дзіцяці атрымаць масу яркіх і незабыўных уражанняў.







