Інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон»

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, свае!» для выхаванцаў летняга школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Магілёва» атрымалася інтэрактыўная пляцоўка «Роднай мовы перазвон». Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пагрузіцца ў чароўны свет роднай мовы праз розныя віды гульняў. Гэта дапамагло лепш зразумець і пранікнуцца прыгажосцю беларускага слова. Такі фармат дазволіў кожнаму адчуць сапраўдную сілу і мілагучнасць нашай роднай мовы.