Кніжная выстава «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова»

Міхась Лынькоў — беларускі пісьменнік, цікавы і жаданы суразмоўца, мудры і ўдумлівы выхавальнік некалькіх пакаленняў аматараў беларускай літаратуры. Напісаў шмат аб’ёмных твораў, але праславіўся ён дзякуючы сваёй дзіцячай кнізе — «Міколка-паравоз». За яе ён атрымаў званне народнага пісьменніка Беларусі ў 1962 годзе. У гісторыю беларускай літаратуры Міхась Лынькоў увайшоў як выдатны майстар прозы, аўтар раманаў, аповесцей, апавяданняў, зборнікаў прозы, твораў для дзяцей. На дарослым абанеменце аформлена кніжная выстава «Шчодрае сэрца Міхася Лынькова», прысвечаная 125-гадоваму юбілею пісьменніка. На выставе прадстаўлены творы пісьменніка, якія прынеслі яму сусветную вядомасць.