Цудоўная сустрэча адбылася ў час святкавання кніжкіных імянін.
27 сакавіка да нас завітаў малады таленавіты журналіст, рэдактар літаратурна-мастацкага аддзела інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў «Бярозка» Міхась Мурза.
Удзельнікі дазналіся, што нават яны могут стаць аўтарамі часопіса! Міхась прапанаваў кожнаму з прысутных абраць тэму, якую б ім хацелася асвяціць у часопісе.
Тэмы былі самыя розныя: прафарыентацыя, сяброўства, валанцёрства, камп’ютарныя гульні і інш. Затым удзельнікі галасавалі за лепшы варыянт, які быў адзначаны падарункам – часопісам «Бярозка».
Сустрэча атрымалася вельмі цікавая, змястоўная і добразычлівая. Міхась размаўляў з падлеткамі, якія прыйшлі на сустрэчу на іх мове, разумеючы кожнага.
Любіце родную мову, чытайце на ёй кнігі і часопісы!