Літаратурна-музычная кампазіцыя «У сэрцах, у думках, у песнях»

У рамках творчага праекта «Янка Купала — наш гонар і нацыянальная слава» адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «У сэрцах, у думках, у песнях». На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №39 г. Магілева».
Удзельнікі пазнаёмілісь з жыццёвым і творчым шляхам нашага вялікага песняра, з найбольш адметнымі выданнямі твораў Янкі Купалы, дружна адказвалі на пытанні віктарыны. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Зорка беларускага паэтычнага небасхілу».