Выстава-падарожжа «Слова роднае пра Беларусь»

Выстава-падарожжа «Слова роднае пра Беларусь».
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.
Таму чарговы беларускі чацвер мы прысвячаем нашай РадзімеРэспубліцы Беларусь.
Прапануем вашай увазе выданні, якія бліжэй пазнаёмяць вас з прыгажосцю нашага краю. Прыемнага вам чытання!