Літаратурны квэст «У пошуках папараць кветкі»

15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк.

Бібліятэкі – гэта дзіўны свет, дзе шмат чаго пазнавальнага, цікавага і займальнага. Немагчыма ўявіць наша жыццё без кнігі– галоўнай крыніцы ведаў.
У рамках свята ў бібліятэцы адбыўся літаратурны квэст «У пошуках папараць кветкі».
Удзельнікі, навучэнцы 7 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 32 Г.Магілёва», змаглі акунуцца ў таямнічую атмасферу Купалля, з якім звязана шмат легенд і паданняў. Паводле адной з іх у гэты дзень усяго на імгненне расцвітае папараць кветка, і калі яе знайсці, то споўніцца самае запаветнае жаданне.
Менавіта дзякуючы гэтаму святу адзін з самых знакамітых класікаў беларускай літаратуры Янка Купала, які нарадзіўся ў гэты дзень, узяў сабе такі псеўданім.
Удзельнікі квэста адправіліся ў незвычайнае падарожжа за чароўным кветкай і змаглі праявіць свае веды, кемлівасць, знаходлівасць, каб выканаць усе заданні сустрэўшыхся на іх шляху казачных персанажаў.
Прайшоўшы ўсе выпрабаванні, адна з каманд здолела знайсці запаветную кветку і атрымала Сертыфікаты пераможцаў.
Усе ўдзельнікі квэста былі заахвочаны сертыфікатамі за актыўны ўдзел і салодкімі прызамі.