3 верасня — 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча, беларускага пісьменніка.

3 верасня 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча (1927-1994), беларускага пісьменніка.
Галоўная тэма прозы Алеся (Аляксандра Міхайлавіча) Адамовіча — фашызм і маральныя вытокі народнага супраціўлення. Ён шырока выкарыстоўваў у сваіх творах аўтабіяграфічны і дакументальны матэрыял: кнігі-сведкі «Я з вогненнай вёскі», сумесна з Я. Брылем і У. Калеснікам (1975), «Блакадная кніга», сумесна з д. Граніным (1977-1981). Вытокі таталітарызму як формы ідэалогіі раскрыты ў рамане «Карнікі» (1980). Лёсу свету пасля ядзернай катастрофы прысвечана аповесць «Апошняя пастараль » (1987). Адамовіч-аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Вайна пад стрэхамі «(1967), паводле аднайменнага рамана і «Ідзі і глядзі «(1985), паводле кнігі «Хатынская аповесць» (1973).