Паэтычная споведзь сумлення

23 жніўня 105 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі

Прапануем вашай увазе кніжную выставу «Паэтычная споведзь сумлення», прысвечаную жыццю і творчасці вядомага беларускага паэта. Гэта адзін з самых шчырых, самых «псіхалагічных» паэтаў Беларусі.
Пімен Панчанка быў чалавекам вясёлым, сардэчным і сціплым, нездарма гэтак сфармуляваў сваё жыццёвае крэда:
…А калі вас уздыме слава,
Аб гэтым думайце радзей…
Глядзіце зверху ўніз на травы
Ці на ваду.
Не на людзей.
Яго паэзія непаўторная і глыбока нацыянальная, назаўжды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Выстава будзе працаваць да канца жніўня.