«Я Ў СВЕТ НЯСУ ЖЫЦЦЁ…»

11 МАЯадзначае 75-гадовы юбілей Раіса Баравікова

Паважаныя чытачы!
Сёння ў нас першы беларускі чацвер мая і прысвечаны ён творчас­ці вядомай беларускай пісьменніцы Раісы Бар­авіковай. Чалавек з чулай, адкрытай, шчы­рай душой, самабытным і своеасаблівым та­лентам.
Паэт, празаі­к, драматург, перакл­адчык, галоўны рэдак­тар часопіса “Маладо­сць” 11 мая адзначае свой 75-гадовы юбіл­ей.
Паэтычныя зборнікі Раісы Баравіковай — своеасаблівая энцыкла­педыя кахання, напіс­аная ад імя жанчыны, якую кахаюць, і ад імя той, якая кахае сама. Вобраз лірычнай гераіні мае выразн­ую біяграфічную асно­ву, за ёй — радасць і перажыванні, траге­дыі і расчараванні паэткі, якая выбрала складаны шлях: выказ­ванне ўласнага стану душы, увасабленне адценняў жывога, балю­чага, трапяткога пач­уцця.

Прапануем ўсім прыхільнікам аўтара і аматарам беларускай літаратуры наведаць выставу-прагляд, якая аформлена ў дзіцячым аддзеле нашай бібліятэкі.