Запрашае беларуская кнiга…

Кніжная выстава «Мая КЛЮЧавая беларуская кніга» знаёміць з дзіцячай літаратурай беларускіх выдавецтваў.
Прызначаная перш за ўсё для дзіцячай аўдыторыі, выстава можа быць цікавая і для дарослых наведвальнікаў.
На выставе да вашай увагі прадстаўлены творы, якія вы захочаце абавязкова прачытаць разам, мы ў гэтым упэўнены!
Кніга – гэта маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць. Чытаючы любую кнігу, мы можам апынуцца на месцы героя, перажываць за яго, пабываць у мінулым альбо будучым. Прыемнага Вам чытання!