Дарагі сябр!
«Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Любоў да роднага слова пачынаецца яшчэ з дзяцінства. Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры. І перш за ўсё трэба ведаць свой народ, яго гісторыю!
Выстава-віншаванне “Жывое ў вяках беларускае слова” запрашае юных наведвальнікаў ў вандроўку па гісторыі і абшарах Беларусі. Кнігі, змешчаныя на выставе шчодра знаёмяць з прыгажосцю роднага краю, з яго слаўнымі продкамі, з непаўторнасцю роднай мовы.
Прыемнага чытання!