Слова роднае мілагучнае і пяшчотнае!

Паважаныя чытачы!
Віншуем вас з надыходзячым Міжнародным днём роднай мовы!
Жадаем вам – што б у жыцці ні здарылася і як бы ні склаўся лёс – заўсёды ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноты роднай мовы.
Запрашаем у бібліятэку пазнаеміцца з вельмі цікавай выставай «Слова роднае мілагучнае і пяшчотнае».
Выстава мае шмат раздзелаў: «Скарбы сусветнай літаратуры» (пераклады знакамітых твораў на беларускую мову); «Майстры беларускай прозы» і «Тонкі водар слова» (знаёмства з кнігамі беларускіх класікаў пісьменнікаў і паэтаў); «Песня льецца матчынай мовай» (песні на вершы беларускіх аўтараў).
Няхай мова дапамагае душы выказваць радасць, а сэрцу – гаварыць пра каханне! Прыемнага прагляду і чытання!