У кожнага чалавека, народа есць свая родная мова, мова на якой сказана першае ў жыцці слова, на якой мы размаўляем з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. У нашай мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага мастацкага слова.
Ці ведаеце вы незвычайныя беларускія словы? Як часта вы карыстаецеся роднай мовай? Дзе вы шукаеце новыя словы для пашырэння слоўнікавага запасу? На гэтыя пытанні мы паспрабавалі знайсці адказ.
З 15 па 20 лютага запрашаем да ўдзелу ў ПРОМАакцыі «Маё слова»!
Дзяліцеся сваімі любімымі беларускімі словамі, а мы, у сваю чаргу, прыгожа аформім вынікі вашых адказаў на сайце ўстановы і Інстаграм-акаўнце.
Сачыце за навiнамi праграмы на нашым сайце і сайце установы https://csgpb.mogilev.by/biblioteka/