Запрашаем на адзіны этна-тыдзень «Мода на мову!»

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З 15 па 21 лютага бібліятэкі горада запрашаюць магіляўчан прыняць удзел у АДЗІНЫМ ЭТНА-ТЫДНІ «МОДА НА МОВУ!», які пройдзе ў фармаце Оnline і Offline.
Насычаная праграмма ўключае розныя марафоны, конкурсы, LIT-пленэры, гульні, кніжныя чэленджы, тэсты і шмат іншага.
Будзьце з намі ўвесь тыдзень і адпачывайце з карысцю. Прымайце ўдзел у кніжным чэленджы «#ЧытаемУслых» і атрымлівайце сертыфікат удзельніка. Яго правілы вы знойдзіце ў афішы. Сачыце за навiнамi праграмы на сайце установы!!!
https://csgpb.mogilev.by/biblioteka/