Кандрат Крапіва – адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Уся творчасць пісьменніка трывала сваімі карэннямі звязана з лёсам народа, вырасла з самага жыцця, шчодра, шаноўна і ўмела ўвабрала ў сябе невычарпальнае багацце жывой народнай мовы.
У гэтым годдзе споўнілася 125 год з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка.
Гэтай падзеі была прысвечана літаратурная вечарына “Верай і праўдай прайшоў праз эпоху” у рамках аматарскага аб’яднання “Спадчына”.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 9 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 39”.
На працягу сустрэчы вялася гутарка аб творчым руху Кандрата Крапівы, а таксама аб цікавых і малознаёмых фактах з жыцця пісьменніка.
Удзельнікі чыталі байкі, вершы паэта, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Быў арганізаван тэматычны агляд твораў пісьменніка, дзе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з творчасцю Кандрата Крапівы.