Мы, беларусы, павінны ведаць, як ніхто ў свеце сваю нацыянальную культуру і ганарыцца геніяльным талентам нашых землякоў-пісьменнікаў. Новым пакаленням абавязкова завяшчаць адкрываць і цаніць створанае імі.
З гытай мэтай для вучняў 9 “В” класа сярэдняй школы № 39 г.Магілева — членаў літаратурнага аб’яднання «Спадчына» адбыўся брэйн-рынг «Майстар нацыянальнай прозы», прысвечаны 100-годдзю Івана Мележа.
Іван Мележ – падарыў нацыянальнай літаратуры нямала таленавітых твораў, сярод якіх навелы і апавяданні, п’есы і раманы, дзённікі і артыкулы. Назвы яго твораў зьдзіўляюць сваёй мэтафарычнай знакавасьцю: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Сьнежань».
Моладзь з задавальненнем ўдзельнічала ў гульні, адказвала на пытанні і знаёміліся з новымі звесткамі аб жыцці і творчасці вядомага пісьменніка.
За актыўны ўдзел у мерапрыемстве моладзь была ўзнагароджана дыпломамі.